Хатка завозніка

   Каля млына невялікі будынак - гэта домік ці хатка завозніка. Завознік - чалавек, які прывёз зерне, г.зн. зрабіў завоз. Гэта не домік млынара, бо ён звычайна быў чалавек багаты і мог дазволіць сабе мець вялікі дом у бліжэйшай вёсцы. А вось для сваіх наведвальнікаў млынар ставіў невялікі гасцявы дом, дзе яны маглі адпачыць, перакусіць і нават пераначаваць з далёкай дарогі.
   У доміку завозніка прадстаўлены інтэр'ер традыцыйнай беларускай хаты.
Ля ўваходу заўсёды знаходзілася печ. Насупраць печы  -  “бабін кут” - прататып сучаснай кухні. Тут жанчына рыхтавала ежу, адсюль зручна адпраўляць яе ў печ. Па дыяганалі ад печы знаходзіўся “чырвоны кут”, па-беларуску - “покуць”. Гэта самы святы кут у доме, тут вісіць абраз, упрыгожаны адмысловымі ручнікамі “набожнікамі”. Сюды саджалі ганаровага госця, калі ж не было госця, то сядзеў сам гаспадар.

   Абедзенны стол стаяў бліжэй да чырвонага кута. Уздоўж сцен - лавы. На сценах звычайна было 3 невялікія акенцы. А вось уздоўж другой, глухой сцяны, на якой ніколі не бывала вокнаў (гэта самая цёплая сцяна), знаходзіліся палаці. На іх спала ўся вялікая сялянская сям'я. Калі ўсе не месцяцца, то дзяцей можна адправіць на другі ярус. На печы спалі дзед і бабуля - самыя старэйшыя прадстаўнікі роду, ім выдзяляліся і самыя цёплыя месцы. Калі ж у доме быў госць, то гэта ганаровае месца даставалася менавіта яму.

Асобнае месца было толькі ў аднаго члена сям'і - у немаўляці. Калыску (ці люльку) для свайго першынца бацька сямейства павінен быў зрабіць уручную, тады лічылася, што сям'я будзе вялікая і дружная.

А ў хаце завозніка ёсць павер'е: той чалавек, які пакалыша гэтую калыску, абавязкова абзавядзецца папаўненнем у сям'і.

Атрымаць спраўку ці заказць экскурсію можна па кантактных тэлефонах з 10-00 да 17-00
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс
+ 375 29 603-52-50
Спампаваць рэквізіты info@dudutki.by

Запрашаем да нас пятніца - нядзеля

Пан- Чац.: выходныя
Пят-Няд: с 10:00 да 18:00 (уваход да 17:00).