Багель Святлана
Скончыла ў 1986г. СШ №10 г. Дзярынска Данецкай вобл. Украіны, у 1992г. - Краматорскі камерцыйны тэхнікум па спецыяльнасці “таваразнаўца-арганізатар”. Гаспадыня млына і млынавага падворка музея з 2007 г. Млынавую гаспадарку засвоіла пасля працы на большасці вытворчых участкаў і цэхаў музея “Дудуткі”. Захапляе наведвальнікаў сваім маляўнічым і эмацыянальным расповедам пра працу млына, яго гісторыю, народныя традыцыі і рытуалы, звязаныя з ветраком і “хатай завозніка”. Ласкава частуе экскурсійныя групы “чым Бог паслаў” - традыцыйнай беларускай сялянскай ежай. Збірае “зёлкі” - травяныя зборы для лячэння, прыправы ў ежу, “ад сурокаў” і “злых людзей” і г.д.
Захапленні - шыццё, вышыўка крыжыкам, збор траў, вывучэнне народных звычаяў, традыцый, вераванняў і рытуалаў. |
|
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс |
+ 375 29 602-52-50
|
|
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс |
+ 375 29 603-52-50
|
| Спампаваць рэквізіты | info@dudutki.by |
|
Запрашаем да нас Серада - Нядзеля
|
|
Пан- Аўт: выходныя
Сер - Нд: 10:00 -18:00 (уваход да 17.00)
Сб: 10:00 -18:00 (уваход да 17.00) |
