Млын
Млын З гісторыі ветракоў
Аднак двума гэтымі тыпамі ўся разнастайнасць ветракоў, якія будаваліся на Беларусі, не вычэрпвалася. На поўначы Беларусі вядомыя ветракі, якія спалучалі ў сабе канструктыўныя асаблівасці “казловак” і “галандак”. Млын-пальтрак механізм якога працаваў па простай схеме: гарызантальны вал, атрымаўшы кручэнне ад крылаў, перадаваў яго праз умацаванае на ім кола на зубчасты барабан і далей на металічны шворан, які прыводзіў у рух верхні жорнаў. Наш вятрак Наш млын быў пабудаваны ў 1903-05гг. братамі Міхаілам Іванавічам і Іванам Іванавічам Паляковымі ў в. Бярозаўка Кармянскага р-на Гомельскай вобласці і адносіцца да збудаванняў шатровага (галандскага тыпу). Яго вышыня складае 14 метраў, збудаванне 5-ці яруснае.
Пры правядзенні калектывізацыі млын стаў калгасным, а яго гаспадары былі высланы ў Сібір.
Справа ад млына знаходзіцца “Хата завознiка”, у якой сяляне, што прывозілі збожжа на млын і не паспявалі ў гэты дзень яго змалоць, маглі павячэраць і застацца пераначаваць. Існавала павер’е, што мельнік быў звязаны са стыхіямі вады і паветра, жыў за межамі вёскі. Таму сяляне яго надзялялі звышнатуральнымі, у тым ліку вядзьмарскімі здольнасцямі. Людзі верылі, што млынар можа вызначыць па збожжы, прывезеным напамол, ведзьмака або ведзьму, якія “зжалі” чужое поле і забралі чужы хлеб. Узнагароду за сваю працу млынар атрымліваў збожжам, як правіла, ад адной дзесятай да адной трэцяй з кожнага намалочанага мяшка. Таму млынар быў заможным чалавекам і меў даволі значны сацыяльны статус у рамках вясковага грамадства. Часта ад яго думкі залежыла рэпутацыя таго ці іншага селяніна. • 25 кастрычніка (12 кастрычніка па старым стылі) адзначалі дзень млынара. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з датай нараджэння Віктара Марсельскага, у каталіцызме святога-апекуна млынароў. • Аб мельніках у народзе хадзіла такая прыказка: “Мельнікава карова, дзеўка папова і эканомава кабыла ніколі галоднымі не был
|
Майстар
|
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс |
+ 375 29 602-52-50
|
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс |
+ 375 29 603-52-50
|
Спампаваць рэквізіты | info@dudutki.by |
Запрашаем да нас пятніца - нядзеля
|
|
Пан- Чац.: выходныя
Пят-Няд: с 10:00 да 18:00 (уваход да 17:00).
|