Майстэрня ткацтва Вытокі рамяства
У беларусаў ткацтва было хатнім заняткам жанчын, і толькі з развіццём таварнай вытворчасці яно стала доляй мужчын-рамеснікаў. Любая дзяўчына з малых гадоў умела ткаць паясы, ручнікі, абрусы, пакрывалы, фіранкі, палавікі і многае іншае. Дэкор, каляровае спалучэнне, арнаментальныя матывы кожнай рэчы неслі даволі глыбокі сакральны сэнс і часта выконвалі не проста дэкаратыўную функцыю, але былі праявай забытых альбо завуаліраваных абрадаў і рытуалаў.
Першыя ткацкія станкі (VI-V тыс. да н. э.) мелі вертыкальна размешчаную аснову, якая падвязвалася да гарызантальных галінак дрэў. Унізе ніткі прымацоўваліся да ствалоў паваленых дрэў або заціскаліся камянямі. Ткач трымаў у руках вялікі човен з ніткай і пераплятаў аснову. Працаваць на такім ткацкім станку было цяжка, бо ніткі трэба было паслядоўна перабіраць рукамі, яны часта рваліся, тканіна атрымлівалася тоўстай. Найбольш раннія звесткі аб ткацкім станку гарызантальнага тыпу, які з нязначнымі зменамі дайшоў да нашых дзён, адносяцца да II тысячагоддзя да н. э. Аснову замацоўвалі на двух паралельных брусках, устаноўленых невысока над зямлёй, ніткі ўтока перакідалі з дапамогай чаўнака і прыбівалі бердам.
Падрыхтоўка матэрыялу
Асноўнай сыравінай для вырабу тканін у хатніх умовах у беларусаў быў лён. У канцы лета яго выдзіралі з зямлі з каранямі і рассцілалі на зямлі “мокнуць”. Па сканчэнні аднаго-паўтара месяца сцеблі збіралі, аббівалі галоўкі з насеннем пры дапамозе валька (“пранiка”, “пральнiка”), высушвалі і мялі пры дапамозе мялкі (“мялiцы”, “цернiцы”). Для ачышчэння валакна ад дробных кавалачкаў кастрыцы выкарыстоўвалі падобнае на меч або рыдлёўку драўлянае трапала (“трапло”, “трапушку”).
Стварэнне тканіны на “кроснах” (ручным гарызантальным ткацкім станку) - гэта перапляценне бескаляровых падоўжаных нітак асновы і каляровых папярочных “уточных” нітак. Падчас найбольш працаёмкай аперацыі - запраўкі станка, кожная з нітак асновы прапускаецца праз вузельчыкі аднаго з “нітоў” - сетачных рамак, прызначаных для прыпадымання альбо апускання нітак асновы. Размеркаванне нітак па нітах вызначае малюнак будучай тканіны. Запраўка кроснаў выконваецца ўдваіх і патрабуе высокага майстэрства.
Беларускі ручнік
Багата ўпрыгожаны ручнік служыў не толькі для бытавых патрэб чалавека, але і з'яўляўся абавязковым атрыбутам у розных абрадах, з ім звязана мноства прыкмет, якія бяруць пачатак яшчэ з дахрысціянскіх часоў. |
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс |
+ 375 29 602-52-50
|
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс |
+ 375 29 603-52-50
|
Спампаваць рэквізіты | info@dudutki.by |
Запрашаем да нас пятніца - нядзеля
|
|
Пан- Чац.: выходныя
Пят-Няд: с 10:00 да 18:00 (уваход да 17:00).
|