Скураная майстэрня

Гарбарнае рамяство з’яўляецца адным з самых старажытных рамёстваў, вядомых з часоў палеаліту. Скура – матэрыял, які людзі пачалі арацоўваць і выкарыстоўваць адным з першых. Шмат інфармацыі аб валоданні егіпцянамі гарбарнай справай можна атрымаць з роспісаў магільняў. Згадванні пра спосабы апрацоўкі і дэкаратыўнага аздаблення скуры можна знайсці і ў старажытнарускіх летапісах. Ужо ў эпоху позняга палеаліту найпростае адзенне са звычайных шкур замяняецца пашытым адзеннем са скуры і футра. Тады ж з’яўляюцца першыя дэкаратыўныя прыёмы – вышыўка, размалёўка, аплікацыя. Нават адкрыццё ткацтва не выцесніла скуру з побыту – рамяні, сумкі, даспехі, абутак. Да прыкладу, самым старажытным матэрыялам для абутку лічацца кавалкі шкур жывёл, апрацаваныя каменнымі скрабкамі меркавана 700-300 тыс. гадоў таму. Жыхары Крайняй поўначы аж да XX стагоддзя проста адразалі ад шкур лапы, трыбушылі іх, а пасля апраналі на ногі без усялякай апрацоўкі. У раёнах жа з цёплым кліматам шкуры хутка загнівалі, псаваліся, таму прыйшлося навучыцца іх вырабляць. Яшчэ варта адзначыць шырокае прымяненне скуры ў кнігадрукаванні. Доўгі час кнігі пісалі на пергаменце – высушанай на раме цялячай скуры.

Атрымаць спраўку ці заказць экскурсію можна па кантактных тэлефонах з 10-00 да 17-00
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс
+ 375 29 603-52-50
Спампаваць рэквізіты info@dudutki.by

Запрашаем да нас пятніца - нядзеля

Пан- Чац.: выходныя
Пят-Няд: с 10:00 да 18:00 (уваход да 17:00).