Канюшня
У любой сядзібе, павінна быць свая канюшня. Тэрмін “конь” запазычаны ў цюркскіх плямёнаў.
У нашай канюшні прадстаўлена некалькі парод коней. Тракенская парода - паўкроўная парода, выведзеная ў XVIII ст. на нямецкім дзяржаўным Тракенскім конным заводзе шляхам скрыжавання мясцовых коней з чыстакроўнымі верхавымі туркменскімі, арабскімі і некаторымі іншымі. Першапачаткова коней тракенскай пароды выкарыстоўвалі ў кавалерыі, у цяперашні час - як універсальных спартыўных коней, якія аднолькава добра выступаюць у спаборніцтвах па выездцы, пераадоленні перашкод і трохбор'і.
У пачатку ХХ стагоддзя ў сувязі з ростам папулярнасці рысістых бягоў, адкрыццём таталізатара ў Расіі сталі завозіць амерыканскіх рысакоў - больш жвавых, чым арлоўскія, але менш буйных і прыгожых. Па заканчэнні бегавой кар'еры гэтыя коні паступалі на конныя заводы, дзе іх скрыжоўвалі з арлоўскімі рысакамі. Далей мешанак разводзілі “для сабе”, а ў 1949 годзе створаная група коней была зарэгістравана як новая парода. Рускія рысакі даволі буйныя, сухой моцнай канстытуцыі і добра спалучаюць у сабе запрэжны тып арлоўскага рысака з высокай жвавасцю амерыканскага. Найбольш распаўсюджаныя масці - гнядая, рыжая, вараная, радзей шэрая. Рысакі, якія праявілі высокай жвавасці ў выпрабаваннях на іпадроме, могуць паспяхова “перакваліфікавацца” у верхавых коней хобі класа.
|
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс |
+ 375 29 602-52-50
|
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс |
+ 375 29 603-52-50
|
Спампаваць рэквізіты | info@dudutki.by |
Запрашаем да нас пятніца - нядзеля
|
|
Пан- Чац.: выходныя
Пят-Няд: с 10:00 да 18:00 (уваход да 17:00).
|