ПякарняХлеб у культуры беларусаў Пякарня З дзяцінства ў беларусаў выхоўвалася пачуццё павагі, беражлівасці ў дачыненні да хлеба. Вялікім грахом лічылася ўпусціць на падлогу хаця б адну дробачку, яшчэ большым - растаптаць гэтую дробку нагамі. Астаткі хлеба ніколі не аддавалі хатнім жывёлам і не выкідалі, іх высушвалі і рабілі з сухароў квас. З хлебам звязана мноства традыцый. Перад выпечкай на першай зробленай булцы рукой выціскалі крыж, асвячаючы тым самым усю партыю хлеба, а з'ядалі гэтую булку заўсёды апошняй. Згодна народнаму звычаю, цэлы бохан хлеба нельга было ламаць рукамі, яго трэба было перахрысціць і адрэзаць нажом. Непажадана было пачынаць новую булку хлеба ўвечары, лічылася, што ў такім выпадку ў хаце не будзе дастатку. Хлеб граў важную ролю ў многіх сямейных абрадах і ўрачыстасцях. З хлебам і соллю сустракалі і праводзілі дарагіх гасцей, з ім адпраўляліся ў сваты, гулялі вяселле, ішлі наведваць парадзіху, па хлебе нават прадказвалі лёс сям'і. Прыгатаванне цеста З даўніх часоў прыгатаванне хлеба ў Беларусі лічылася жаночай прывілеяй. Гаспадыня, якая пякла хлеб, карысталася асаблівай павагай як родных, так і аднавяскоўцаў. Выпякалі хлеб часцей за ўсё адзін раз у тыдзень. Гаспадыня, перш чым пачынаць замес
цеста, павінна была чыста памыцца, стаць
перад абразамі, перахрысціцца
і папытаць блаславення, каб
хлеб атрымаўся і
добра падышоў.
С хлебом связано множество традиций. Перед выпечкой на первой сделанной булке рукой делали крест, освящая тем самым всю партию хлеба, а съедали эту булку всегда последней. Согласно народному обычаю, целый бохан хлеба нельзя было ломать руками, его нужно было перекрестить и отрезать ножом. Нежелательно было начинать новую булку хлеба вечером, считалось, что в таком случае в доме не будет достатка. Хлеб играл важную роль во многих семейных обрядах и торжествах. С хлебом и солью встречали и провожали дорогих гостей, с ним отправлялись в сваты, играли свадьбу, шли навещать роженицу, по хлебу даже предсказывали судьбу семьи. Выпечка хлеба Квасілі цеста з дапамогай “рашчыны” -невялікага кавалачка сырога цеста, пакінутага на дне дзежкі ад папярэдняй выпечкі. Раніцай у дзень выпечкі ў рашчыну дабаўлялі муку і вымешвалі стромкае цеста. Мясілі цеста на стале пры дапамозе кулакоў. Калі цеста падыходзіла, печ добра прапальвалі і старанна вымяталі мятлой. Далей, на вока, з дзежкі бралі кавалачак цеста на адну булку, прыгладжвалі яго рукамі і клалі на драўляную хлебную лапату, якую папярэдне пасыпалі мукой або засцілалі лістамі капусты, клёну, аеру, хрэна. З лапаты цеста садзілі ў печ. Выпякалі хлеб 1-2 гадзіны ў залежнасці ад цеплаёмістасці печы. За адну выпечку пяклі ад 4 да 7 булак у залежнасці ад велічыні сям'і. Гатоўнасць хлеба правяралі рознымі спосабамі. Глядзелі, калі пар з хлеба ідзе ў гару роўна - значыць, спёкся. Клалі на адну руку і стукалі знізу другой: калі бохан падскочыць на далоні, то гатовы. Скочвалі з хлебнага мякішу “галачку” і кідалі ў шклянку з вадой: калі “галачка” усплыве - хлеб выпечаны. Пратыкалі хлеб нажом або палачкай, калі цеста не прыставала, гэта значыць, спёкся. Стукалі сярэднімі суставамі пальцаў аб ніжнюю скарынку - гатовы хлеб “гучыць”. Прыкладвалі булку да носа: калі не пячэ, значыць вільгаць з яго ўжо досыць выпарылася, і хлеб гатовы. Гатовы хлеб даставалі з печы, чысцілі ад лісця, клалі на засланую лаўку, злёгку змочвалі вадой, каб скарынка не чарсцвела, і накрывалі ручніком.
Віды хлеба
|
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс |
+ 375 29 602-52-50
|
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс |
+ 375 29 603-52-50
|
Спампаваць рэквізіты | info@dudutki.by |
Запрашаем да нас пятніца - нядзеля
|
|
Пан- Чац.: выходныя
Пят-Няд: с 10:00 да 18:00 (уваход да 17:00).
|