Майстэрня дрэваапрацоўкіВытокі рамяства Мастацтва апрацоўкі дрэва прыйшло да нас з глыбокай даўніны. Ужо пячорныя людзі шмат тысяч гадоў таму валодалі першаснымі навыкамі дрэваапрацоўкі. Прыладамі служылі ракавіны, зубы жывёл, косткі і камяні. Радзімай развітога дрэваапрацоўчага рамяства называюць Старажытны Егіпет, дзе склаліся ключавыя тэхналогіі апрацоўкі драўніны, былі створаны асноўныя прылады, віды мэблі і хатняй маёмасці. З часам з простага рамяства дрэваапрацоўка ператварылася ў сапраўднае мастацтва.
Апрацоўка дрэва ў Беларусі
Апрацоўка дрэва
займала важнае месца сярод рамесных заняткаў
беларусаў. Ужо да ХІ-ХІІІ стагоддзяў беларусы
валодалі ўсімі спосабамі
апрацоўкі дрэва - разьбой, сталярным і
бандарным рамяством, ведалі такарны станок. На варштаце, або на паліцы, ці ў адмысловых завесах, замацаваных у сцяне, былі расстаўлены альбо развешаны разнастайныя прылады - рубанкі, вугольнікі, рэйсмусы і многае іншае. Дрэваапрацоўчыя рамёствы Цяслярства - узвядзенне капітальных
пабудоў на аснове бярвеністага зруба - было паўсюдным заняткам. Практычна кожны
дарослы мужчына мог сам пабудаваць (або, па-старадаўняму, “зрубіць”) хату і
гаспадарчыя пабудовы. У гэтай цяжкай працы яму дапамагалі сваякі і
аднавяскоўцы. Прафесійныя цесляры
часцяком сыходзілі на заробкі або, як казалі, “у адходнікі”. Арцелі прафесійных
цесляроў, акрамя жылых пабудоў, узводзілі масты і плаціны, млыны, будавалі
драўляныя цэрквы. Стэльмах займаўся вырабам
гужавых транспартных сродкаў розных відаў -
вазоў, брычак, двуколак,
шарабанаў, саней - а таксама самых галоўных іх элементаў
- колаў і палазоў. Вазы і сані рабілі ў кожнай вёсцы, а
выраб колаў, які патрабуе спецыяльных навыкаў,
прыстасаванняў і вопыту, часцей за ўсё ажыццяўляўся спецыяльнымі майстрамі-калёснікамі.
Разьба па дрэве . Выява каня прыносіць шчасце, урадлівасць. Гусь, лебедзь і вутка з'яўляюцца сімвалам добрага пачатку. Певень, паўлін, курыца ахоўваюць ад ліхіх вачэй. |
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс |
+ 375 29 602-52-50
|
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс |
+ 375 29 603-52-50
|
Спампаваць рэквізіты | info@dudutki.by |
Запрашаем да нас пятніца - нядзеля
|
|
Пан- Чац.: выходныя
Пят-Няд: с 10:00 да 18:00 (уваход да 17:00).
|