Майстэрня саломапляценняВытокі рамяства Саломапляценне - адно з самых старажытных рамёстваў. На чарапках старажытнаегіпецкага глінянага посуду даследчыкі знаходзяць адбіткі плеценых саламяных вырабаў. У Беларусі пляценнем з саломкі займаліся здаўна. Саломай пакрывалі дахі жылля, яна ішла на подсціл і корм скаціне, абувала і апранала чалавека, служыла ложкам, а ў неўраджайныя гады яе падмешвалі ў хлеб. З яе выраблялі хатняе рэчы, галаўныя ўборы, цацкі і ўпрыгожванні. Саломапляценне ў абрадах беларусаў
Для пляцення выкарыстоўваюць пераважна жытнюю салому, бо сярод злакавых раслін сцябло жыта мае найбольшую даўжыню і адрозніваецца трываласцю. Пшанічная саломка таксама прыдатная для пляцення, але яна карацейшая, грубейшая і таўсцейшая за жытнюю. Для пляцення невялікіх дэталяў і дэкаратыўнай апрацоўкі вырабаў выкарыстоўваюць аўсяную салому, якая мае прыгожае жоўтае адценне, але недастаткова доўгае сцябло. Для пляцення лепш за ўсё падыходзіць салома, нарыхтаваная ўручную, прычым нарыхтоўваць яе трэба ў розныя тэрміны - тады яна будзе розных адценняў: ад зялёнага да ярка-жоўтага. Салому прасушваюць, чысцяць і вымочваюць у гарачай вадзе. Пасля гэтага яна становіцца гнуткай і эластычнай. У народным мастацтве часта выкарыстоўвалі афарбаваную натуральнымі фарбавальнікамі саломку: яе кіпяцілі ў вадзе з даданнем шалупіння з цыбулі для ўзмацнення жоўтага колеру, шышак алешыны або дубовай кары - для надання карычневага адцення. Віды пляцення
Інкрустацыя саломкай
Для інкрустацыі майстры часцей за ўсё выкарыстоўваюць жытнюю саломку. Яе наразаюць квадрацікамі, ромбікамі або палоскамі, а затым наляпляюць на паверхню. Для павелічэння кантрасту паміж узорам з саломкі і цёмным фонам упрыгожаную паверхню пакрываюць лакам. Саламяны “Павук Самымі загадкавымі вырабамі з саломы з'яўляюцца падвясныя саламяныя канструкцыі - "павукі", якія вырабляліся да дня зімовага сонцастаяння. Павук з павуціннем у светапоглядзе нашых продкаў сімвалізаваў Стваральніка і яго тварэнне - Сусвет. Мабыць, стваральная энергія павука павінна была перанесціся на будучы ўраджай: невыпадкова каласкі для такой падвескі выбіраліся з лепшай часткі зжатых каласоў. Самая распаўсюджаная форма “павукоў” - пірамідальная. Кажуць, пад шатамі саламяных пірамідак можна адчуць незвычайнае супакаенне. “Павукі” у форме шара сімвалізавалі сонца, разнастайна аздабляліся ўпрыгожваннямі з саломкі, паперы, насення, пёраў. “Павука” вывешвалі на самым ганаровым месцы дома - чырвоным куце, над сталом. Ён павольна круціўся ў струменях цёплага паветра, узыходзячага ад ежы, і адкідаў цені. “Павукам” прыпісвалася здольнасць збіраць у сабе негатыўную энергію. У дзень вясновага раўнадзенства “павука”, які праслужыў усю зіму, абавязкова спальвалі.
|
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс |
+ 375 29 602-52-50
|
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс |
+ 375 29 603-52-50
|
Спампаваць рэквізіты | info@dudutki.by |
Запрашаем да нас пятніца - нядзеля
|
|
Пан- Чац.: выходныя
Пят-Няд: с 10:00 да 18:00 (уваход да 17:00).
|