Храм

   Ідэя будаўніцтва праваслаўнай царквы ў музеі “Дудуткі” нарадзілася ў 2006 годзе. Заснавальнікі музея і калектыў прынялі рашэнне стварыць прыход і запрасіць праваслаўнага святара ў музей для арганізацыі жыццядзейнасці царкоўнай абшчыны. Асноўнай мэтай рэалізацыі гэтай ідэі ў музеі было прыцягненне працаўнікоў музейнага комплекса, жыхароў навакольных вёсак і гасцей нашага музея да духоўнай гісторыі беларускага народа, адраджэння культурнай спадчыны праваслаўных абшчын Пухавіцкай зямлі. У тым жа 2006 годзе было выдзелена часовае памяшканне ў прылеглай да музея вёсцы  Пціч для правядзеннянабажэнстваў паводле праваслаўнага абраду.

Святар Яўген Грамыка, які быў накіраваны епархіяльным упраўленнем Беларускага Экзархата, 27 лістапада 2006г. здзейсніў першую Боскую Літургію ў часовым памяшканні Царквы. З гэтага моманту можна казаць пра пачатак паўнавартаснага жыцця музейнай парафіі. Акрамя набажэнстваў, у царкве сталі здзяйсняцца споведзь і Прычасце, хрышчэнне, вянчанне. Неўзабаве, 16 лютага 2007г., музейны комплекс наведаў Мітрапаліт Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, які асвяціў крыж на месцы будучага будаўніцтва новага храма. І з мая 2007 года пачалося ўзвядзенне новага храма.

Храм быў узведзены амаль за год. 27 красавіка 2008г. адбылося першае Набажэнства. Знамянальны гэты дзень быў і тым, што гэта была Велікодная служба. З гэтага дня ў Храме кожную нядзелю і па праваслаўных святах служыцца Літургія.

Наступнай падзеяй царквы і нашага прыходу стала асвячэнне Храма. Свята адбылося 7 ліпеня 2008 года. Гэты дзень з'яўляецца прастольным святам царквы. Гэта дзень Раства св. Прарока Іаана Хрысціцеля. Асвячэнне прастола царквы здзейсніў Мітрапаліт Філарэт у прысутнасці святароў пухавіцкіх парафій, таксама былі запрошаны святары з Мінска. Асаблівая ўвага была аддадзена гасцям з Чарнагорыі, з манастыра г. Цэцін, манахам, якія прывезлі і перадалі ў дар нашай Царкве абраз з часцінкамі мошчаў св.Іаана Хрысціцеля. Кожную суботу, перад вячэрняй службай, перад іконайадбываецца малебен з акафістам Св. Прароку. Для праваслаўных хрысціян Беларусі дадзеная ікона з'яўляецца святыняй. Пры асвячэнні Храма прысутнічалі вернікі, ахвярадаўцы, работнікі музея, госці, пасол Сербіі ў РБ.

   Важным дадаткам да добраўпарадкавання Храма стаў выраб і ўстаноўка іканастаса, асноўны дэкор якога выкананы з саломы прыёмамі народнага саломапляцення. Аўтарам дызайну і вытворцам з'яўляецца Салдатава Вера Яўгенаўна. Асаблівае захапленне ў гасцей выклікаюць саламяныя царскія вароты. Створкі і верхняя частка брамы - усё выканана з саломы. Тугія вітыя жгуты аздабляюць іканастасныя ўстаўкі. Унутры жгутоў - плеценыя квадраты. Па-над жгутамі рассыпаюцца плеценыя ўзоры з ланцужкоў маленькіх ромбікаў, якія фарміруюць саламяныя крыжы ўнізе, пасярэдзіне і зверху.

   Цудатворны абраз Божай Маці “Дудзіцкай”

   Вёска Дудзічы ў рэлігійным жыцці Беларусі вядомая з ХVII стагоддзя. Гэта месца з'яўлялася адным з паломніцкіх цэнтраў, дзякуючы шырокавядомаму  ў той час цудатворнаму вобразу Божай Маці “Дудзіцкай”. Абраз Божай Маці, паводле падання, з'явіўся на беразе ракі Пціч ля вёскі Дудзічы Ігуменскага павета на хвоі, на месцы згарэлай царквы.

   У 1780г. абраз быў змешчаны ў адбудаваную уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву. Мясцовы памешчык Юзэф Прозар з жонкай Аляксандрай Заранка-Гарбоўскай неаднаразова ахвяравалі храму грашовыя сродкі і зямельныя надзелы.

   Вялікая колькасць паломнікаў, як праваслаўных, так католікаў і уніятаў, збіраліся з усяго Заходняга краю на свята Пакрова да абраза Прасвятой Божай маці.


   Ад іконы вернікі атрымлівалі розныя ацаленні, пра што сведчаць згадкі (пасрэбранныя падвескі да абраза і хрэсныя хады на каленях з абразам вакол царквы).

   24 лютага 1891г. царква і абраз былі знішчаны пажарам, але святыню замяніла яе дакладная копія, якая захоўвалася ў адным набожным сямействе.

   У часы Другой сусветнай вайны Дудзіцкая Пакроўская царква ў апошні раз паслужыла людзям. Падчас баявых дзеянняў савецкія артылерыйскія назіральнікі занялі ўзвышша над мясцовасцю- царкоўную званіцу і адтуль карэкціравалі агонь артылерыі. Каб перашкодзіць гэтаму, нямецкія войскі сканцэнтравалі ўвесь агонь на цэркве. Храм згарэў, а разам з ім знік і цудатворны абраз.

Священник
Атрымаць спраўку ці заказць экскурсію можна па кантактных тэлефонах з 10-00 да 17-00
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс
+ 375 29 603-52-50
Спампаваць рэквізіты info@dudutki.by

Запрашаем да нас пятніца - нядзеля

Пан- Чац.: выходныя
Пят-Няд: с 10:00 да 18:00 (уваход да 17:00).