Цітоў Канстанцін

Скончыў у 2000 г. Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “мастак-кераміст” і Беларускі калегіюм па спецыяльнасці “журналіст”. З 2000-2007 гг. працаваў вядучым мастаком Белмастацрамёсваў “Скарбніца”. З 1997 г. член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Валодае шматлікімі тэхналогіямі дэкаратыўна-ахоўнай апрацоўкі керамікі (абвар, дымленне, вашчэнне і г.д.). Стыпендыят спецыяльнага фонду прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі ў 1999 і 2008 гг. Удзельнік і прызёр шматлікіх выстаў і пленэраў у Беларусі, Літве, Расіі, Італіі, Венгрыі, Францыі, Польшчы: пераможца рэспубліканскага конкурсу выставы імя Малчановіча ў г. Івянец 1999г., міжнароднага пленэра Беларускага саюза мастакоў ART Жыжаль ў г. Бабруйску 2003 г., міжнароднага фестывалю ганчароў у г. Скопін 2002 г., удзельнік пленэра чорна-задымленай керамікі ў Літве ў г. Мулеты ў 2002 г. і інш. Супрацоўнічае з музеем з 1997 г. З 2007г. - майстар музея “Дудуткі”. Захапленні - музыка, сучаснае кіно, аўтамабілі, спорт, разьба па дрэве.

Атрымаць спраўку ці заказць экскурсію можна па кантактных тэлефонах з 10-00 да 17-00
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс
+ 375 29 603-52-50
Спампаваць рэквізіты info@dudutki.by

Запрашаем да нас пятніца - нядзеля

Пан- Чац.: выходныя
Пят-Няд: с 10:00 да 18:00 (уваход да 17:00).