Гром Дзяніс
Нарадзіўся ў вёсцы Крупіца ў сям'і таленавітага музыканта і кампазітара, кіраўніка фальклорнага калектыву “Крупіцкія музыкі” Грома У.М. У 1995г. скончыў музычнае вучылішча імя Глінкі па класе скрыпкі. У 2000 г. - Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “мастак-кераміст”, “акварэліст”. З 1997 г. - член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Выкладае ў школе мастацтваў п. Крупіца. Лаўрэат шматлікіх конкурсаў: лаўрэат конкурсу “Гліняны звон” у намінацыі “Гліняная цацка”, “Музычны інструмент”, дыпламант конкурсу “Славянскі базар” у г. Віцебск. З 2004г. - майстар музея “Дудуткі”. Падчас экскурсій майстар дае магчымасць жадаючым прыняць удзел у працэсе лепкі глінянай свістулькі-цацкі, якую потым наведвальнік атрымлівае ў падарунак ад майстра. |
|
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс |
+ 375 29 602-52-50
|
|
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс |
+ 375 29 603-52-50
|
| Спампаваць рэквізіты | info@dudutki.by |
|
Запрашаем да нас Серада - Нядзеля
|
|
Пан- Аўт: выходныя
Сер - Нд: 10:00 -18:00 (уваход да 17.00)
Сб: 10:00 -18:00 (уваход да 17.00) |
