Калядная казка
|
|
Каляды-яскравая падзея народнага календара, якая нашла свае ўвасабленне у нашым музеі. З 25.12 па 07.01 вас чакае выстава прац настаўнікаў і вучняў сярэдне-спецыяльных вучэбных устаноў. Таленавітыя майстры прадстаўляюць вашай увазе сваі фантазіі на тэму Каляднага цуда і Новага года.Змяніліся тэхнікі і формы, але матэрыялы засталіся традыцыйнымі: саломка, дрэва, гліна, папера.К урачыстаму адкрыццю выставы вучні прыхадской школы храма Святога Прарока Іаана Хрысціцеля падрыхтавалі падарунак- спектакль беларускага тэатра “Батлейка” ды святочныя калядныя песні. Разам з імі забаўлялі гасцей і вучні прыхадской школы Васкрасенскага прыхода г. Мінска, якія прадставілі ўвазе гледачоў не толькі прыгожыя песні, але і вельмі шчыры і павучальны спектакль “Маланья –галава баранья” М.С. Ляскова. Па заканчэнні ўрачыстага адкрыцця ўсіх прысутнічых чакаў майстар-клас па выцінанке ад вучняў школы №3 г. Мінска, якія першы раз прымалі ўдзел у нашай выставе.
Падвядзенне вынікаў выставы адбудзецца 7 студзеня ў двух намінацыях: “Жывапіс.Рысунак. Кампазіцыя” і “Дэкаратыўна прыкладное мастацтва”, а так сама па выніках галасавання гасцей выставы будзе уручаны прыз “Сімпатый гледачоў”.
Шчыра чакаем вас у госці, а таксама спадзяваемся на вашу дапамогу ў выбары лепшай працы выставы!
Больш падрабязную праграму глядзіце тут









|
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс |
+ 375 29 602-52-50
|
|
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс |
+ 375 29 603-52-50
|
| Спампаваць рэквізіты | info@dudutki.by |
|
Запрашаем да нас Серада - Нядзеля
|
|
Пан- Аўт: выходныя
Сер - Нд: 10:00 -18:00 (уваход да 17.00)
Сб: 10:00 -18:00 (уваход да 17.00) |
