Конныя прагулкі ў Дудутках

конные прогулкиsmall.jpg

Нарэшце адбылася доўгачаканая падзея! Аматары коней змогуць знайсці ў Дудутках, то чаго так даўно не хапала!

Музей Дудуткі запрашае аматараў верхавой язды на конныя прагулкі па наваколлі музея. Маршрут праходзіць па лясной сцежцы, якая выведзе падарожнікаў на маляўнічы бераг ракі Пціч. Удзельнікі змогуць убачыць месца, на якім калісьці стаяў вадзяны млын, якая належыў Ельскім. Затым коннікі накіруюцца ўверх па цячэнні ракі з выездам да ветраку - помніка прамысловай архітэктуры пачатку 20 стагоддзя. Млын з'яўляецца сімвалам музея. Госці змогуць зрабіць цудоўныя кадры верхам на кані на фоне старадаўняга млына.
Коні здаўна суправаджалі чалавека, яны нездарма лічацца самымі добрымі жывёламі. Турысты змогуць атрымаць незабыўныя адчуванні ад зносін з конямі, новага вопыту падарожжаў, сузірання красот беларускай прыроды.

* Толькі асобы, старэйшыя за 18 гадоў.

Пры заказе коннай прагулкі зніжкі на ўваходны білет - 50%



Атрымаць спраўку ці заказць экскурсію можна па кантактных тэлефонах з 10-00 да 17-00
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс
+ 375 29 603-52-50
Спампаваць рэквізіты info@dudutki.by

Запрашаем да нас пятніца - нядзеля

Пан- Чац.: выходныя
Пят-Няд: с 10:00 да 18:00 (уваход да 17:00).