24 жніўня фэст "Млын" ў Дудутках
24 жніўня ў Дудутках прайшоў штогадовы Фэст “Млын”
Свята пачалося, як таго
патрабуе традыцыя, са святочнага малебну і асвячэння ежы. Госці музея
маглі паласавацца цёплым яблычным пірагом, хлебным квасам, мёдам,
арэхамі ды спелай садавіной. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е,
майстар-клас па танцах народаў свету прайшоў на “ура”. Тэатр “Гістрыён”
не даў замерзнуць нікому, хто усё ж адважыўся далучыцца да імклівых
танцаў. Наведвальнікі музея змаглі атрымаць асалоду ад коннага шоу.
Вялікая колькасць людзей прыйшла падзівіцца на неверагодныя навыкі
коннікаў і іх коняў. Завяршэннем свята стала канцэртная праграма з
выступленнем доўгачаканых гуртоў Bulba Fusion і Без Білета. Артысты
запоўнілі музей надзвычайна летняй энергетыкай поўнай сонца і ўсмешак.
Нават “дажджлівы” канцэрт падарыў гасцям музею сапраўдны вір незабыўных,
светлых уражанняў. Будзем рады бачыць Вас у жніўні 2015 года на
чарговым фэсце “Млын” пры любым надвор’і. +375(29) 603-52-50, 602-52-50,
303-86-46 (Velcom).
|
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс |
+ 375 29 602-52-50
|
|
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс |
+ 375 29 603-52-50
|
| Спампаваць рэквізіты | info@dudutki.by |
|
Запрашаем да нас Серада - Нядзеля
|
|
Пан- Аўт: выходныя
Сер - Нд: 10:00 -18:00 (уваход да 17.00)
Сб: 10:00 -18:00 (уваход да 17.00) |
