Масленица 2025

Свята «Шчодрая Масленіца»

1-2 сакавіка 2025 г.

(сыраварня не працуе)

Запрашаем усіх гасцей на шчодрую Масленіцу ў Дудуткі! Вас чакаюць масленічныя забавы, смачныя бліны і фірмовы напой, вясёлыя гульні ды танцы, задорныя спевы і інтэрактывы ад гуртоў, годны настрой на ўвесь год!

Кожны, хто прыедзе на Масленку ў Дудуткі, атрымае свой пачастунак!


Праграма:

Пляцоўка «Цэнтральная алея»

13.00-13.30, 14.00-14.30, 15.00-15.30, 16.00-16.15 Святочная сустрэча гасцей «Масленічныя пачастункі»: вадкі пачастунак (21+) і фірмовая закусь. А таксама салодкі пачастунак для дзяцей (чароўны ледзянец).


Пляцоўка «Ля сыраварні»

Канцэртная праграма

13.00-13.30 Фолк-шоу «Забабоны»

13.30-14.10 Традыцыйныя танцы ды масленічныя гульні ад гурта «Сяброўкі»

14.10-14.40 Задорныя спевы ад сямейнага ансамбля «Жывіца»

14.40-15.10 Фолк-шоу «Забабоны»

15.10-15.50 Традыцыйныя танцы ды масленічныя гульні ад гурта «Сяброўкі»

15.50-16.25 Задорныя спевы ад сямейнага ансамбля «Жывіца»


Пляцоўка «Шырокае поле»

Масленічныя выпрабаванні

(за праходжанне 6 выпрабаванняў – дэгустацыя дудуткаўскага сырочку)

13.00-16.25 Гульнёвыя інтэрактывы:

  • ◦ Масленічны слуп

  • ◦ Баі мяхамі на масленічным казле

  • ◦ Паліца (кіданне драўлянай булавы)

  • ◦ масленічныя гонкі «Конікі» (катанне на драўляных канях)

  • ◦ Перацягванне каната

  • ◦ Баранка Баранкіна (гульня з баранкамі)

  • ◦ Масленічная гіра

  • ◦ Сырныя гонкі

  • ◦ Гонкі з блінамі

  • ◦ масленічныя бойкі «Сцяна на сцяну»

  • ◦ Гульнёвы гумарыстычны абрадавы інтэрактыў «Масленічныя калодкі» (толькі для халастых мужчын і дзяўчат)


Толькі 2 сакавіка, у «Дараваную нядзелю», будзе працаваць інтэрактыўная пляцоўка «Сцяна – палатно прабачэння»


16.30 Рытуал здабычы агню. Спальванне масленічнага пудзіла. Традыцыйныя карагоды


Пляцоўка «Яблыневы сад»

13.00-14.00, 15.00-16.20 Выпяканне і дэгустацыя бліноў «Масленічны блін»

13.00-16.00:

  • Пляцоўка «Варажэя»

  • Забаўляльна-паказальная праграма «Беларуская воінская традыцыя. Ваяры». Майстр-клас «Воінскае рамяство славян»

  • Забаўляльная праграма «Узвар Берагіні»

  • Фотазона з прымярэннем вобраза «Старажытны ваяр»


*У праграме магчымы змены


Квіткі ў кассах музейнага комплексу «Дудуткі» на ўвесь дзень:

Дарослы – 25 р.

Школьны – 15 р.

Дашкольнікі – бясплатна


За дадатковую плату: цір, фудкорт, кафэ

Сардэчна запрашаем адсвяткаваць Масленіцу разам у Дудутках!

1-2 сакавіка сыраварня не працуе

___________

ТРАНСФЕР на Масленіцу*

Мінска - Дудуткі - Мінск 1 і 2 сакавіка

Кошт праезду ў адзін бок - 10 р.

Папярэдняя бронь абавязкова па ВАЙБЕР +375 (25) 945-19-13 Андрэй


Мінск-Дудуткі

Час адпраўлення: 12.00

Месца пасадкі: прыпынак ст. м. Інстытут культуры, з боку вул. Суражская 1а («Кветкавы Экспрэс»)


Дудуткі-Мінск

Час адпраўлення: 17.30

Месца пасадкі: аўтобусны прыпынак "Дудуткі"


*Трансфер адбудзецца пры мінімальным наборы колькасці людзей - 10 чалавек!



Получить справку или заказать экскурсию можно по контактным телефонам с 10-00 до 17-00
+ 375(1713) 2-11-77
тел./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375(1713) 3-07-47
тел./факс
+ 375 29 603-52-50
Скачать реквизиты info@dudutki.by

Приглашаем к нам
Среда - воскресенье
Пн - Вт: выходные дни
Ср - Вс: с 10:00 до 18:00 (вход до 17.00)
Сб: с 10:00 до 18:00 (вход до 17.00)
Вход в музей с собаками запрещен!