Свята Сонца


V міжнародны купальскі фестываль

“СВЯТА СОНЦА”

FOLK & FIRE

Фолк і Агонь

18 – 19 чэрвеня 2022

Пяты міжнародны купальскі фолк-фестываль "Свята Сонца" ў 2022 годзе традыцыйна пройдзе на тэрыторыі музейнага комплексу "Дудуткі".

Асаблівая ўвага сёлета будзе нададзеная дэталёвай рэканструкцыі старажытных купальскіх традыцый і абрадам свята, а таксама аднаму з асноўных яго сімвалаў – агню!

Фармат фестывалю, як і ў мінулыя гады, будзе аб'ядноўваць некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у рамках агульнай канцэпцыі:

• фестываль агню і піратэхнікі;

• open-air канцэрт фолк- і фолк-рок-музыкі, а таксама сумежных напрамкаў;

• этнапляцоўкі;

• кірмаш майстроў-рамеснікаў (традыцыйныя рамёствы);

• інтэрактыўныя і спартыўныя зоны;

• абрадавыя і забаўляльныя блокі на працягу ўсяго фестывалю.

Максімум увагі, як і раней, будзе надавацца ўзнаўленню традыцый і абрадаў нацыянальнай беларускай культуры і Купалля ў прыватнасці.

18 чэрвеня:

“Вясковая плошча” (пляцоўка каля сыраварні).
11.30-15.00:
• выступы танцавальных і музычных калектываў, майстар-класы па танцах;
• вулічныя музыкі;
• Шоу шатландскіх горцаў;
• Шоу хадулістаў.

Пляцоўка “Традыцыі поўначы”
11.00 – 11.20 трукавое шоу “Шатландская пяхота”
13.00 – 13.30 трукавое шоу “Шатландская пяхота”
15.00 – 15.20 трукавое шоу “Шатландская пяхота”

Горад майстроў, купальская ярмарка:
10.00-23.00: продаж тавараў рамеснай вытворчасці, майстар-класы.

Галоўная сцэна
16:00 - 01:30
Выступы музычных калектываў;
Выступы лепшых вогненных тэатраў Беларусі

Інтэрактыўныя пляцоўкі (уся тэрыторыя музейнага комплекса "Дудуткі").
10.00-20.00
атракцыёны: лучны і арбалетны цір, сярэднявечныя і народныя гульні, «гульні вікінгаў», шатландская пляцоўка «гульні горцаў», дзіцячая пляцоўка, пляцоўка «Героі: Батлгеймінг», настольныя гульні, скаладром, «archery battle», купальская “варажба” ды іншыя.

Рэлакс пляцоўка.
10.00-01.00
“Усходняя кальянная”, варажба і г.д.

Этна пляцоўка.
10.00-20.00
Майстар-класы па пляценню вянкоў, абярэгі і г.д.

 Пасля заканчэння асноўнай праграмы, у 01.30 на беразе ракі Пціч запылаюць купальскія вогнішчы. Музыкі, танцы, карагоды з удзелам: "Guda", "Хмельны Вір".

Праграма канцэртаў на галоўнай сцэне:

16.00-16.30 - "Хмельны вір";
16.30-17.30 - "Бан Жвірба";
17.30-18.10 - "Тутэйшая Шляхта";
18.10-19.20 - "КаS";
19.20-20.40 - "PAWA";

21.00- 23.10 - Конкурс вогненных тэатраў;

23.00-00.00 - "Guda";
00.00-01.00 – "Акваморта".


КОШТ КВІТКОЎ 18 чэрвеня

35BYN дарослы (18.06)
15BYN школьнікі (18.06)
0 BYN Дзеці (дашкольнікі) 18.06

14BYN дарослы (19.06)
7BYN школьнікі (19.06)
0 BYN Дзеці (дашкольнікі) 19.06



Намётавы лагер для гасцей фестывалю.

З 17 па 20 чэрвеня 2022 года на тэрыторыі фестывалю будзе дзейнічаць намётавы лагер для гасцей і ўдзельнікаў фестывалю. Можна будзе размясціцца ў намётах, прадстаўленых арганізатарамі, ці ўсталяваць уласны на тэрыторыі лагера.

Лагер будзе абсталяваны ўсім неабходным: біяпрыбіральнямі, вадой, вывазам смецця, пракатам мангалаў, дроў і г.д. У непасрэднай блізкасці ад лакацыі будзе працаваць фудкорт. За 15 метраў ад лагеру будзе абсталяваная паркоўка.
Дровы - 5 руб.

Дастаўка на фестываль. (націсні, как даведацца больш) 

Для зручнасці гледачоў будуць арганізаваныя дадатковыя аўтобусныя рэйсы па маршруце “Мінск – Дудуткі – Мінск” і бясплатны трансфер па маршруце “Рудзенск – Дудуткі – Рудзенск”.

изображение_viber_2022-06-17_17-12-01-269.png

Афіцыйны сайт фестывалю: http://svyata-sontsa.by/

Афіцыйная старонка фестывалю: https://vk.com/sviata_sonca




Получить справку или заказать экскурсию можно по контактным телефонам с 10-00 до 17-00
+ 375(1713) 2-11-77
тел./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375(1713) 3-07-47
тел./факс
+ 375 29 603-52-50
Скачать реквизиты info@dudutki.by

Приглашаем к нам
Среда-воскресенье
Пн-вт: выходные дни
Ср-Сб: с 10:00 до 18:00 (вход до 17.00)
Вс: с 10:00 до 18:00 (вход до 17.00)
Вход в музей с собаками запрещен!