24 жніўня фэст "Млын" ў Дудутках

24 жніўня ў Дудутках прайшоў штогадовы Фэст “Млын”
Свята пачалося, як таго патрабуе традыцыя, са святочнага малебну і асвячэння ежы. Госці музея маглі паласавацца цёплым яблычным пірагом, хлебным квасам, мёдам, арэхамі ды спелай садавіной. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, майстар-клас па танцах народаў свету прайшоў на “ура”. Тэатр “Гістрыён” не даў замерзнуць нікому, хто усё ж адважыўся далучыцца да імклівых танцаў. Наведвальнікі музея змаглі атрымаць асалоду ад коннага шоу. Вялікая колькасць людзей прыйшла падзівіцца на неверагодныя навыкі коннікаў і іх коняў. Завяршэннем свята стала канцэртная праграма з выступленнем доўгачаканых гуртоў Bulba Fusion і Без Білета. Артысты запоўнілі музей надзвычайна летняй энергетыкай поўнай сонца і ўсмешак. Нават “дажджлівы” канцэрт падарыў гасцям музею сапраўдны вір незабыўных, светлых уражанняў. Будзем рады бачыць Вас у жніўні 2015 года на чарговым фэсце “Млын” пры любым надвор’і. +375(29) 603-52-50, 602-52-50, 303-86-46 (Velcom).

Получить справку или заказать экскурсию можно по контактным телефонам с 10-00 до 17-00
+ 375(1713) 2-11-77
тел./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375(1713) 3-07-47
тел./факс
+ 375 29 603-52-50
Скачать реквизиты info@dudutki.by

Приглашаем к нам
Среда-воскресенье
Пн-вт: выходные дни
Ср-Сб: с 10:00 до 18:00 (вход до 17.00)
Вс: с 10:00 до 18:00 (вход до 17.00)
Вход в музей с собаками запрещен!