Ночь музеев

Ноч музеяў 16-17 мая 2015 г.

Музей гісторыі беларускага кіно

     Існаванне карчмы на тэрыторыі Беларусі мае далёкую і багатую гісторыю. Па-свойму гэтая ўстанова раскрывае беларускую адметнасць, фальклорныя традыцыі, застольную культуру. Роля карчмы ў гісторыі – істотная ў гаспадарчай сістэме, сацыяльных зносінах. У найноўшы час з развіццём прыватнага сектару харчавання, узнікненнем шматлікіх аграсядзібаў зацікаўленасць да гэтага тыпу сферы абслугоўвання насельніцтва павялічваецца, робяцца спробы яе гістарычнай рэканструкцыі, аднаўлення традыцый, старадаўняй рэцэптуры. Існаванне карчмы адпавядае раскрыццю сучаснага турыстычнага патэнцыялу.   

     У рамках выставы “Гаручая, лятучая, празрыстая” будзе створана старасвецкая карчма, наведвальнікі якой змогуць даведацца пра старадаўнія рэцэпты, стравы, напоі, застольныя традыцыі беларусаў. Можна будзе паспрабаваць папулярныя напоі, акунуцца ў атмасферу старадаўніх нораваў і звычаяў, узнавіць свае веды пра фальклорныя традыцыі. У праграме мерапыемстваў таксама гульні, забавы, спевы. Пачатак а 19 гадзіне.

     Акцыя ноч музеяў мае непасрэдную прывязку да выставы “Лятучая, гаручая, празрыстая”, якая адчынілася 1 красавіка і атрымала шырокі розгалас у нацыянальных СМІ. Выстава прысвечана гісторыі самагонаварэння і барацьбы з ім. Арганізатары выставы ўлічвалі той факт, што сёння самагонка – частка нацыянальнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Як і беларуская кухня, яна вызначае рэгіянальную адметнасць, раскрывае турыстычны патэнцыял краіны. У якасці дэманстрацыі самагону як культурнай спадчыны яго прапануюць сёння шматлікім турыстым, наведвальнікам агра-сядзібаў, культурніцкіх запаведнікаў, музейных комплексаў. Адкрыццё карчмы і яе праца ў апошні дзень выставы, прымеркаваная да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”, з’яўляецца лагічным завяршэннем праекту і пераследуе мэты выяўлення культурнага патэнцыялу Беларусі.

Партнёрам праекту выступіў музейны комплекс “Дудуткі”, які ўпершыню возьме ўдзел у міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. 

night_star.jpg

Получить справку или заказать экскурсию можно по контактным телефонам с 10-00 до 17-00
+ 375(1713) 2-11-77
тел./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375(1713) 3-07-47
тел./факс
+ 375 29 603-52-50
Скачать реквизиты info@dudutki.by

Приглашаем к нам
Среда-воскресенье
Пн-вт: выходные дни
Ср-Сб: с 10:00 до 18:00 (вход до 17.00)
Вс: с 10:00 до 18:00 (вход до 17.00)
Вход в музей с собаками запрещен!