Каляды ў Дудутках

Каляды ў Дудутках! 23 снежня 2017 года на тэрыторыі музейна-гістарычнага комплексу Дудуткі адбудзецца свята, прысвечанае традыцыйнаму святкаванню Каляд ў Беларусі. Каляды - адно з самых старажытных святаў нашых продкаў, цесна звязанае з сонечным цыклам. З прыходам хрысціянства прымеркавана да рэлігійнага свята Нараджэння Хрыстова. Лічылася, што першы дзень Каляд (23 снежня па новым стылі) супадае з момантам, калі дзень пачынае павялічвацца, ноч скарачацца і справа паволі ідзе да вясны. Адзначаліся Каляды на працягу 12 дзён. У гэты перыяд было прынята абмяжоўваць сябе ў фізічнай працы, збірацца ўсёй сям'ёй за адным сталом, весяліцца, вадзіць карагоды, калядаваць. Традыцыйным і абрадавым пачастункам лічылася куцця - пшанічная каша з рознымі дадаткамі (мёдам, цукрам, арэхамі і інш). Каляды ў Дудутках - выдатная нагода ўсёй сям'ёй акунуцца ў незабыўную атмасферу свята ў тым выглядзе, у якім яго адзначалі нашы продкі, дакрануцца да гісторыі, паспрабаваць традыцыйную куцьцю і проста добра правесці час на свежым паветры ў асяроддзі выдатных пейзажаў беларускай прыроды.
Каляды
Асноўныя мерапрыемствы і пляцоўкі свята "Каляды ў Дудутках" 

• Плошча перад сыраварняй - галоўная танцавальна-музычная пляцоўка. 
На пляцоўцы перад гасцямі свята будзе разыграна музычна-тэатральнае прадстаўленне з удзелам музычных калектываў «Яварына», «Жывіца», «Фламея». А таксама гледачоў чакае знаёмства з традыцыйным абрадам калядавання і мноства іншых сюрпрызаў. 

• Этнаграфічная галерэя. 
У сценах галерэі адбудзецца знаёмства гасцей свята з традыцыйным беларускім тэатрам "Батлейка", а таксама ўсе наведвальнікі змогуць паслухаць традыцыйныя калядныя спевы ў харавым выкананні і прыняць удзел у майстар класе па роспісу навагодніх цацак. 

• Інтэрактыўныя зоны - усе жадаючыя змогуць прыняць ўдзел у вясёлых Калядных забаўках - паскакаць у мяхах і камандных штанах, перамагчы ў спаборніцтвах па Калядным кёрлінгу, пастраляць з лука. 

• Вуліца майстроў - вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў: каваныя вырабы і ўпрыгажэнні, посуд і ганчарныя вырабы, вырабы з лёну, традыцыйнае адзенне, сувеніры ды iнш.! 

• Шацёр варажэі, у якім кожны госць свята зможа атрымаць асабістае прадказанне на будучы год. 

• Пачастунак традыцыйнай КУЦЦЁЙ і шмат іншага!



Праграма свята «Каляды ў Дудутках”

23 снежня

Галоўная танцавальна-музычная пляцоўка свята - плошча перад сыраварняй

12.00 Пачатак мерапрыемства 

12.05-12.35 Народны калектыў РБ,сямейны ансамбль Жывiца

12.40-13.20 Тэатр гістарычнага танца Фламмея

13.45-14.15 Тэатральная пастаноўка Вясёлыя Калядоўшчыкi

14.20-14.40 Калядная Куцця 

14.45-15.20 Тэатр старадаўняй культуры Яварына 

15.20-15.30 Абрадавая Варажба 

15.30-15.55 Народны калектыў РБ,сямейны ансамбль Жывiца

16.00-16.30 Калядная Куцця 

16.30-17.00 Тэатр гістарычнага танца Фламмея

17.05-17.35 Тэатр старадаўняй культуры Яварына

17.35-18.05 Народны калектыў РБ,сямейны ансамбль Жывiца

18.05-18.30 Тэатр старадаўняй культуры Яварына

18.35-19.00 Народны калектыў РБ,сямейны ансамбль Жывiца

А таксама гледачоў чакае знаёмства з традыцыйным абрадам калядавання і мноства іншых сюрпрызаў. Будзе дзейнічаць фатазона.

Этнаграфічная галерэя

Перад выступамі ў этнаграфічнай галерэі пройдзе адкрыццёкаляднай выставы.
13.30-14.00 Мужчынскі ансамбль пры храме ў Дудутках пад кіраўніцтвам А.Скалабана

14.00-14.25 Беларуская Батлейка 

14.30-14.55 Капэла БНТУ пад кіраўніцтвам Е.Клiмавай

15.00-15.25 Мужчынскі ансамбль пры храме ў Дудутках пад кіраўніцтвам А.Скалабана

15.30-15.55 Капэла БНТУ пад кіраўніцтвам Е.Клiмавай

16.00-16.30 Беларуская Батлейка

Будзе дзейнічаць майстар-клас па роспісу цацак.


Вуліца майстроў - вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў: каваныя вырабы і ўпрыгажэнні, посуд і ганчарныя вырабы, вырабы з лёну, традыцыйнае адзенне, сувеніры ды
iнш.!

 

З 12.00 на тэрыторыі комплексу будуць працаваць інтэрактыўный зоны для гасцей свята!Усе жадаючыя змогуць прыняць ўдзел у вясёлых Калядных забаўках - паскакаць у мяхах і камандных штанах, перамагчы ў спаборніцтвах па Калядным кёрлінгу, пастраляць з лука. Будзе магчымасць заглянуць ў шацёр варажэі, дзе кожны госць свята зможа атрымаць асабістае прадказанне на будучы год. 

Получить справку или заказать экскурсию можно по контактным телефонам с 10-00 до 17-00
+ 375(1713) 2-11-77
тел./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375(1713) 3-07-47
тел./факс
+ 375 29 603-52-50
Скачать реквизиты info@dudutki.by

Приглашаем к нам
Среда-воскресенье
Пн-вт: выходные дни
Ср-Сб: с 10:00 до 18:00 (вход до 17.00)
Вс: с 10:00 до 18:00 (вход до 17.00)
Вход в музей с собаками запрещен!