Свята Сонца

GSIZn-p9cvA.jpg

Другі мiжнародны open-air фестываль "Свята Сонца" адбудзецца 17-18/06/2017 у Дудутках!

Нас усіх чакае шмат сюрпрызаў! 

да таго-ж крыху зменіцца і сам фармат фэсту!

Фэст прымеркаваны да дню летняга сонцастаяння, старажытнаму святу Купаллю!

У межах феста адбудзецца мноства разнапланавых мерапрыемстваў, аб'яднаных адной агульнай ідэяй - святкаваннем самага містычнага і загадкавага Купалля!. 

Галоўная пляцоўка фэста - open-air канцэрт з удзелам знакамітых калектываў айчыннай і замежнай folk / folk-rock / pagan сцэны!

у мінулым годзе ўдзел у фэсце прымалі:

Navi, HardWood, Ягорава Гара, Рокаш, BY CRY, TEUFELSTANZ, FRAM, Irdorath, Pawa, ВСЁ_CRAZY, Aillion, FORODWAITH, Sontsevorot, Terrakod, Inspiria, Fabiant і іншыя!

Таксама цягам фэсту пройдуць навуковыя канферэнцыі і семінары, майстар-класы.

Для ўсіх удзельнікаў фэста будзе дзейнічаць наметавы лагер, будуць працаваць розныя лакацыі: этна-пляцоўка, горад майстроў, старадаўні кірмаш, абрадавая пляцоўка, пляцоўка для спартыўных ды настольных гульняў, ды шмат іншых цікавых лакацый!

Акрамя гэтага адбудзецца вялізнае вогненнага шоў, факельнае шэсце да ракі Пціч, на беразе якой будзе вялікае купальскае вогнішча, скокі-карагоды ды шмат чаго іншага!

хэш-тэг фестываля "Свята Сонца" - #sviata_sonca

http://svyata-sontsa.by/

Получить справку или заказать экскурсию можно по контактным телефонам с 10-00 до 17-00
+ 375(1713) 2-11-77
тел./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375(1713) 3-07-47
тел./факс
+ 375 29 603-52-50
Скачать реквизиты info@dudutki.by
Приглашаем к нам
со вторника по воскресенье
Понедельник выходной день
Вт-Ср: с 10:00 до 17:00 (вход до 16:00)
Чт-Вс: с 10:00 до 18:00 (вход до 17:00)
Вход в музей с собаками запрещен