Гасцявы дом з лазняй

   Пра тое, калі ў Беларусі з'явіліся першыя лазні, гісторыя замоўчвае. З лазняй звязаны асноўныя вехі жыцця чалавека: тут яго абмывалі ў дзень нараджэння, перад вяселлем і пасля смерці.    Напярэдадні ўсіх важных падзей беларусы заўсёды хадзілі ў лазню. Слаўная традыцыя - парыцца ў лазні - жывая і па гэты дзень, бо гэта ідэальная магчымасць вырвацца з кругаверці сучаснага горада, адпачыць, аднавіцца псіхічна і фізічна.
   Драўляная лазня Музея “Дудуткі” размешчана ў баку ад асноўнай тэрыторыі музейнага комплексу: на паляне, на самым беразе ракі Пціч. Для аматараў гарачага пара - парыльня, гатовая прыняць адначасова да пяці чалавек, прылазнік, дзве душавыя кабіны і санвузел. Шырокі ганак звернуты  да ракі, а драўляныя прыступкі вядуць да самай вады, хаваюцца ў яе прахалоднай глыбіні. За плотам у пяцідзесяці метрах размешчана Карчма Музейнага комплексу “Дудуткі”, гатовая заўсёды парадаваць і гарачымі дранікамі, і духмянымі каўбаскамі, і смачным кваском.
   А пасля лазні можна адпачыць з камфортам у гасцявым доме на 8 (10) чалавек, размешчаным побач з лазняй. Да паслуг нашых гасцей TV, музычны цэнтр, чатыры пакоі з выгодамі (душ, прыбіральня) у іх, кухня і зашклёная веранда з выглядам на р. Пціч. Домік здаецца з лазняй 4.120.000 рублёў (адны суткі).
   Паслугі рускай лазні без гасцявога доміка і начлегу 1 600 000 рублёў (3-4 гадзіны).

Атрымаць спраўку ці заказць экскурсію можна па кантактных тэлефонах з 10-00 да 17-00
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс
+ 375 29 603-52-50
Спампаваць рэквізіты info@dudutki.by

Запрашаем да нас
з аўторка па нядзелю
Панядзелак выхадны
Аўт-Сер: с 10:00 до 17:00 (уваход да 16:00)
Чац-Няд: с 10:00 до 18:00 (уваход да 17:00)
Уваход у музей з собакамі забаронены