Заасад

  Страус афрыканскі

   Птушка робіць моцнае ўражанне, і нядзіўна - гэта самая буйная птушка ў свеце. Вышыня дасягае 270 см, вага да 90 кг.
   Афарбоўка апярэння ў самца - чорная, а махавыя і рулявыя пёры - белыя. Самка афарбавана аднастайна ў шаравата-буры колер. Адзіная птушка на зямлі з двума пальцамі. Страусы - выдатныя бегуны, яны здольныя развіваць хуткасць да 70 км / гадзіну (але на кароткія дыстанцыі). Птушка вельмі моцная  - без асаблівага напружання здольная вазіць на сабе чалавека, удар нагі можа пагнуць досыць тоўстую металічную стойку. Яйкі важаць прыкладна 1,5 кг, што прыблізна 40 курыных.
   Харчуецца пераважна расліннай ежай, акрамя таго ядуць насякомых, дробных млекакормячых, рэптылій.
   Вельмі распаўсюджана легенда аб тым, што страус пры небяспецы хавае сваю галаву ў пясок. Але навукоўцы лічаць, што падобныя паводзіны не ўласцівы страусам.

    Алень

   Алені ў большасці сваёй пражываюць у лясах Еўропы, і знаходзяцца на мяжы знікнення.

   Паміж сабой алені розных падвідаў адрозніваюцца па даўжыні рагоў і па памерах.
   У некаторых відаў аленяў восенню на шыі адрастае крыху больш воўны, і гэта надае ім высакародны выгляд.
   Сярэдняя вага нованароджанага аляняці складае пятнаццаць кілаграмаў. Дзіцяняты аленяў нараджаюцца з плямамі на целе, якія праходзяць з часам. Дарослыя алені звычайна адлучаюцца ад статка, у той час як маленькія алені яшчэ доўга жывуць разам са статкам сваёй маці.

   Дзікі кабан
   Вобласць распаўсюджвання  - Еўропа, Азія, Паўночна-Усходняя і Паўночна-Заходняя Афрыка. Старажытная назва - вепр. Кабан вядзе статкавы лад жыцця, стадам кіруе дасведчаная самка, з ёю трымаюцца іншыя самкі і маладняк, дарослыя самцы па-за перыядам гону жывуць адзінкава. Кормны участак ад 0,5 да 2,5 км²., на ўчастку ёсць дзе легчы, месцы на корм, купальні і сцежкі.
   Выдатны нюх, зрок развіты слаба, арыентуецца  з дапамогай акустычных сігналаў.

   Харчаванне разнастайнае: падземныя часткі раслін, плады, ягады, насенне, жывёльны корм (чарвякі, малюскі, насякомыя, лічынкі).
   Гон у лістападзе - студзені, апарос у сакавіку - траўні, часцей у красавіку. У кодле 4-6, максімум 10-12 парасят.
   Палавой сталасці дасягае ў 8-10 месяцаў (самка), 18-20 месяцаў (самец).


Атрымаць спраўку ці заказць экскурсію можна па кантактных тэлефонах з 10-00 да 17-00
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс
+ 375 29 603-52-50
Спампаваць рэквізіты info@dudutki.by

Запрашаем да нас
з аўторка па нядзелю
Панядзелак выхадны
Аўт-Сер: с 10:00 до 17:00 (уваход да 16:00)
Чац-Няд: с 10:00 до 18:00 (уваход да 17:00)
Уваход у музей з собакамі забаронены