Птушыны двор

   Пры любой сялянскай сядзібе заўсёды быў птушыны двор, на якім гадаваліся індычкі, гусі, качкі, куры.
   Гордасцю музейнага птушынага двара з’яўляецца звычайны або блакітны паўлін. Індыйскім яго назвалі з-за яго месца жыхарства - трапічныя лясы і джунглі Індыі, Шры-Ланкі і Пакістана. Акрамя гэтага ён мае яшчэ адну назву - сіні. А ўсё таму, што яго галава, шыя і частка грудзей пафарбаваны ў сіні колер. Спінка зялёная, а ніз цела чорны. Самкі маюць больш дробныя памеры і не такую яркую афарбоўку. Плюс да ўсяго ў іх няма таго шыкоўнага “хваста”, якім прырода ўзнагародзіла самцоў.
Звычайны або блакітны паўлін - самы буйны прадстаўнік сярод птушак свайго атрада, і адна з самых прыгожых. Прыгажосць паўлінаў людзі ацанілі даўно: яшчэ чатыры тысячы гадоў назад жылі паўліны ў садах Вавілона і іншых блізкіх да яго краінах. Прывозілі паўлінаў з Індыі, плацілі вялікія грошы, таму што лічыліся гэтыя птушкі лепшым упрыгожваннем садоў і паркаў.
   У першым тысячагоддзі нашай эры патрапілі паўліны ў Грэцыю - іх са сваіх паходаў прывёз Аляксандр Македонскі. І ў Грэцыі іх ацанілі за прыгажосць, але ў Рыме, куды патрапілі паўліны з Элады, ужо да гэтых птушак адносіны былі іншыя: іх пачалі спажываць у ежу.

   Паўлінаў цэняць за прыгажосць, а дакладней, за прыгажосць іх хвастоў. Але на самай справе гэта не хвост, а верхняе пер’е, якое пакрывае надхвосце.

   Паўліны лёгка пераносяць акліматызацыю, непераборлівыя да ўмоў утрымання. У гняздзе звычайна 4 -7 яек. За маладняком даглядае самка. Птушаняты, як і ва ўсіх курыных, адразу становяцца на ножкі і растуць даволі хутка.

   Цацаркі

   Цацарка, як  і паўлін, - прадстаўнік атрада курыных. Цацаркі - у перакладзе “царская птушка”. Такое імя яна атрымала ў старажытным Рыме, дзе іх разводзілі на пацеху царскага двара дзве з лішнім тысячы гадоў таму. Прыручыўшы гэту птушку, чалавек адвучыў яе ад стайнага ладу жыцця.

   Цацарак некалькі відаў, усе яны жывуць у лясах і саванах Афрыкі. Птушка добра бегае, нядрэнна лётае. У яе ўсё, як у курыных, але вось самец прымае актыўны ўдзел у выхаванні нашчадкаў. Знешнасць цацаркі вельмі своеасаблівая, яна трохі нагадвае хатніх індычак.

 

   Фазан
   Яркі прадстаўнік атрада курыных, які адрозніваецца сваёй характэрнай афарбоўкай: залаціста-аранжавым апярэннем тулава, цёмнай галавой з ярка-чырвонымі скурнымі ўчасткамі вакол вачэй. Агульным складам цела фазан нагадвае курыцу, ад якой адрозніваецца доўгім хвастом. І па паводзінах птушка шмат у чым падобная з хатнімі курамі. Існуе паданне, што фазаны патрапілі ў Еўропу з Калхiды. У Беларусь фазан завезены з Чэхаславакіі. У дзікай прыродзе гэтыя птушкі жывуць у Пярэдняй і Цэнтральнай Азіі, Японіі, Карэі. Фазаны - птушкі цеплалюбівыя. У месцах, дзе выпадае глыбокі снег, яны жыць не могуць, бо больш яны праводзяць на зямлі. Лётаць не любяць. Як і ўсе курыныя, аддаюць перавагу расліннай ежы. Але часам ласуюцца і насякомымі.

  

   Індакачка
   Птушка вядома пад такой назвай, што маецца на ўвазе яе нібыта гібрыднае паходжанне ад індыка і качкі. Гэта няправільнае ўяўленне паўстала дзякуючы наяўнасці ў самак і самцоў мясістых нарастаў на галаве, падобна як у індыка. Назву “мускусная” яна атрымала з-за ўласціваць гэтых птушак выдзяляць пах мускуса. Гэтую птушку яшчэ называюць “драўлянай качкай”. У прыродзе яна гняздуецца на дрэвах. Індакачка, або мускусная качка, у дзікім выглядзе насяляе тропікі Паўднёвай Амерыкі. Прыручылі птушку ў даўнія часы ацтэкі, пазней яна была завезена спачатку ў Афрыку, затым у Еўропу. Птушка непатрабавальная ў гадоўлі, сілкуецца разнастайнай ежай, асабліва любіць чарвякоў і насякомых.


Атрымаць спраўку ці заказць экскурсію можна па кантактных тэлефонах з 10-00 да 17-00
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс
+ 375 29 603-52-50
Спампаваць рэквізіты info@dudutki.by

Запрашаем да нас
з аўторка па нядзелю
Панядзелак выхадны
Аўт-Сер: с 10:00 до 17:00 (уваход да 16:00)
Чац-Няд: с 10:00 до 18:00 (уваход да 17:00)
Уваход у музей з собакамі забаронены