Пякарня

Хлеб у культуры беларусаў
Ва ўсе часы хлеб высока цаніўся чалавекам, быў знакам дастатку і дабрабыту. Без хлеба любая іншая ежа не прызнавалася паўнацэннай, таму адсутнасць хлеба на стале лічылася прыкметай крайняй галечы.

Пякарня

З дзяцінства ў беларусаў выхоўвалася пачуццё павагі, беражлівасці ў дачыненні да хлеба. Вялікім грахом лічылася ўпусціць на падлогу хаця б адну дробачку, яшчэ большым - растаптаць гэтую дробку нагамі. Астаткі хлеба ніколі не аддавалі хатнім жывёлам і не выкідалі, іх высушвалі і рабілі з сухароў квас.

З хлебам звязана мноства традыцый. Перад выпечкай на першай зробленай булцы рукой выціскалі крыж, асвячаючы тым самым усю партыю хлеба, а з'ядалі гэтую булку заўсёды апошняй. Згодна народнаму звычаю, цэлы бохан хлеба нельга было ламаць рукамі, яго трэба было перахрысціць і адрэзаць нажом. Непажадана было пачынаць новую булку хлеба ўвечары, лічылася, што ў такім выпадку ў хаце не будзе дастатку. Хлеб граў важную ролю ў многіх сямейных абрадах і ўрачыстасцях. З хлебам і соллю сустракалі і праводзілі дарагіх гасцей, з ім адпраўляліся ў сваты, гулялі вяселле, ішлі наведваць парадзіху, па хлебе нават прадказвалі лёс сям'і.

 Прыгатаванне цеста

З даўніх часоў прыгатаванне хлеба ў Беларусі лічылася жаночай прывілеяй. Гаспадыня, якая пякла хлеб, карысталася асаблівай павагай як родных, так і аднавяскоўцаў.

Выпякалі хлеб часцей за ўсё адзін раз у тыдзень.

Гаспадыня, перш чым пачынаць замес цеста, павінна была чыста памыцца, стаць перад абразамі, перахрысціцца і папытаць блаславення, каб хлеб атрымаўся і добра падышоў.
Не дапушчалася “рашчыняць” хлеб у дрэнным настроі, бо лічылася, што гэта ўплывала на яго якасць (“цеста будзе вадзяное, i хлеб у печы расплывецца”).Вадкаецеста(рашчыну)замешваліўвечарыў спецыяльнымбандарнымпасудзе, які называўсядзяжой. Дзежказаўсёдыстаялаў самымпачэсным месцыхаты–“на покуцi” (“чырвоны кут”). Яе нельгабылонікомупазычацьі наватвыносіць з хаты. Прызамеседзяжапавіннабыла стаяцьнападсцілцы зцёплай вопраткіізверхудляпадняццяцестатаксаманакрываласяадзеннем.Калізнізупадсцілаласяжаночаявопратка, дыкзверхуабавязковапавінна былабыцьмужчынская, і наадварот.С детства у белорусов воспитывалось чувство уважения, бережливости в отношении к хлебу. Большим грехом считалось уронить на пол хотя бы одну крошку, еще большим – растоптать эту крошку ногами. Остатки хлеба никогда не отдавали домашним животным и не выбрасывали, их высушивали и делали из сухарей квас.

С хлебом связано множество традиций. Перед выпечкой на первой сделанной булке рукой делали крест, освящая тем самым всю партию хлеба, а съедали эту булку всегда последней. Согласно народному обычаю, целый бохан хлеба нельзя было ломать руками, его нужно было перекрестить и отрезать ножом. Нежелательно было начинать новую булку хлеба вечером, считалось, что в таком случае в доме не будет достатка. Хлеб играл важную роль во многих семейных обрядах и торжествах. С хлебом и солью встречали и провожали дорогих гостей, с ним отправлялись в сваты, играли свадьбу, шли навещать роженицу, по хлебу даже предсказывали судьбу семьи.

   Выпечка хлеба

Квасілі цеста з дапамогай “рашчыны” -невялікага кавалачка сырога цеста, пакінутага на дне дзежкі ад папярэдняй выпечкі.                                                               Раніцай у дзень выпечкі ў рашчыну дабаўлялі муку і вымешвалі стромкае цеста. Мясілі цеста на стале пры дапамозе кулакоў.                                                       Калі цеста падыходзіла, печ добра прапальвалі і старанна вымяталі мятлой. Далей, на вока, з дзежкі бралі кавалачак цеста на адну булку, прыгладжвалі яго рукамі і клалі на драўляную хлебную лапату, якую папярэдне пасыпалі мукой або засцілалі лістамі капусты, клёну, аеру, хрэна. З лапаты цеста садзілі ў печ. Выпякалі хлеб 1-2 гадзіны ў залежнасці ад цеплаёмістасці печы. За адну выпечку пяклі ад 4 да 7 булак у залежнасці ад велічыні сям'і.                             Гатоўнасць хлеба правяралі рознымі спосабамі. Глядзелі, калі пар з хлеба ідзе ў гару роўна - значыць, спёкся. Клалі на адну руку і стукалі знізу другой: калі бохан падскочыць на далоні, то гатовы.    Скочвалі з хлебнага мякішу “галачку”  і кідалі ў шклянку з вадой: калі “галачка” усплыве - хлеб выпечаны. Пратыкалі хлеб нажом або палачкай, калі цеста не прыставала, гэта значыць, спёкся. Стукалі сярэднімі суставамі пальцаў аб ніжнюю скарынку - гатовы хлеб “гучыць”. Прыкладвалі булку да носа: калі не пячэ, значыць вільгаць з яго ўжо досыць выпарылася, і хлеб гатовы.                                                                                      Гатовы хлеб даставалі з печы, чысцілі ад лісця, клалі на засланую лаўку, злёгку змочвалі вадой, каб скарынка не чарсцвела, і накрывалі ручніком.

   Віды хлеба
   Даўней беларусам не заўсёды даводзілася есці “чысты”, г.зн. прыгатаваны з адной толькі жытняй мукі хлеб. Часта дрэнныя ўраджаі, войны, стыхійныя бедствы прымушалі ўжываць у ежу жытні хлеб з рознымі прымешкамі.
   Так, “Градавы” хлеб выпякаўся з непрасеянай жытняй мукі. Калі ж само збожжа пасля абмалоту не прасейвалася зусім, а толькі ачышчалася ад буйнога смецця і пустых каласоў, то мука з такога жыта ішла на прыгатаванне “пушнога” хлеба. “Паловы” хлеб складаўся з жытняй мукі толькі напалову. Іншую палову складалі ўзятыя паасобку або змешаныя адзін з адным ячмень, авёс, грэчка, пшаніца.
У гады дрэннага ўраджаю злакавых выпякалі “бульбяны” хлеб з жытняй мукі і тоўчанай варанай або сцёртай на тарцы сырой бульбы. Нягледзячы на прыемны смак і белізну, такі хлеб даволі хутка чарсцвеў і прыядаўся.
   Часта ўжывалі “мякінны” хлеб. Асновай такога хлеба была аўсяная, ячменная, пшанічная або жытняя мякіна, а мука выкарыстоўвалася толькі як звязваючы кампанент. Пра такі хлеб казалі: “З мякiнаю лёгка хадзiць, ды цяжка ногi валачыць”.
   Бывала, што і такога хлеба не хапала, тады да жытняй мукі дабаўлялі лісце шчаўя, лебяды, жалуды, мерзлую бульбу. Пра такі хлеб казалі: “Не бяда, калi ў хлебе лебяда, тады бяда, калi хлеба няма!”


pekar.jpg


Атрымаць спраўку ці заказць экскурсію можна па кантактных тэлефонах з 10-00 да 17-00
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс
+ 375 29 603-52-50
Спампаваць рэквізіты info@dudutki.by

Запрашаем да нас
з аўторка па нядзелю
Панядзелак выхадны
Аўт-Сер: с 10:00 до 17:00 (уваход да 16:00)
Чац-Няд: с 10:00 до 18:00 (уваход да 17:00)
Уваход у музей з собакамі забаронены