Дзіцячая пляцоўка

   Музейны комплекс “Дудуткі” -  выдатнае месца для сямейнага адпачынку.
27 чэрвеня 2013г. у “Дудутках” адкрылася сучасная  дзіцячая пляцоўка. Наша разуменне аб месцах для дзіцячых гульняў звычайна заканчваецца выявай разламанай пясочніцы і рыпучымі жалезнымі арэлямі. Мы ж хочам запрасіць Вас у сапраўднае “плаванне”! Пляцоўка ўяўляе сабой некалькі аб'яднаных караблёў, якія часова стаяць на прыстані. Карабель у “Дудутках” называецца “Ластаўка” або “The swallow”, як ласкава назвалі яго стваральнікі, а ўся пляцоўка – “Пірацкая гавань”. Караблі ўжо наўрад ці выйдуць у адкрытае мора, але піраты, якія калісьці хадзілі па гэтых караблях, не сабралі з борту ўсе свае скарбы. Дзецям прапаноўваецца ўнікальная магчымасць знайсці страчаныя манеты!
   Гульневыя караблі былі створаны па ўласным праекце ўдзельнікаў дабрачыннай арганізацыі брытанскі “Belarus children`s freedom trust”, якая  працуе ў Беларусі ўжо не першы год. Яна займаецца дапамогай дзецям з дамоў-інтэрнатаў, а ў прыватнасці, будаўніцтвам інтэрактыўных дзіцячых пляцовак. Сёння такая пляцоўка радуе дзяцей  і ў музеі “Дудуткі”.
   Падчас адкрыцця адбылася цырымонія асвячэння, а па старажытнай пірацкай традыцыі, аб борт карабля была разбіта бутэлька шампанскага.

Атрымаць спраўку ці заказць экскурсію можна па кантактных тэлефонах з 10-00 да 17-00
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс
+ 375 29 603-52-50
Спампаваць рэквізіты info@dudutki.by

Запрашаем да нас
з аўторка па нядзелю
Панядзелак выхадны
Аўт-Сер: с 10:00 до 17:00 (уваход да 16:00)
Чац-Няд: с 10:00 до 18:00 (уваход да 17:00)
Уваход у музей з собакамі забаронены