Кузніца

   Кавальскае рамяство ў міфах
   У міфах старажытнай Грэцыі гаворыцца пра тое, што чароўны каваль Гефест зрабіў жалезныя ланцугі і прыкаваў імі да скалы Праметэя. У славянскай міфалогіі з Гефестам асацыіруецца вярхоўны бог Сварог, які паслаў на зямлю кавальскія абцугі і навучыў людзей каваць. На змену Сварогу разам з хрысціянствам прыйшлі святыя Косма і Даміян. Старажытныя легенды распавядаюць, як Косма і Даміян пры дапамозе жалезных клешчаў злавілі страшнага Змея, запрэглі яго ў спецыяльна каваны для гэтага плуг і ўзаралі на ім зямлю.

   Вытокі

   Вытокі кавальскага справы паходзяць ад глыбокай старажытнасці. У III тыс. да н.э. кавалі былі ўжо вельмі распаўсюджанай прафесіяй ў старажытнай цывілізацыі шумераў.

   Кавальскае рамяство ў Беларусі вядома з VII-VI ст. да н.э. Нашы продкі білі губчатае жалеза ў халодным стане, каб “выціснуць з яго сокі”, г.зн. выдаліць прымешкі. У канцы першага тысячагоддзя для зручнасці апрацоўкі метал пачалі награваць. Толькі кавалям было падуладна зрабіць жалеза паслухмяным, менавіта таму кавальскае рамяство лічылася ў славян заняткам таямнічым і нават вядзьмарскім.

   Кузня
   Як правіла, гэта невялікае драўлянае памяшканне без столі і з земляной падлогай. Так як кузня звычайна будавалася з дрэва, то для павышэння пажарнай бяспекі сцены часам тынкавалі.

   Абсталяванне кузні
   Цэнтральнае месца ў кузні займае кавальскі горн. Менавіта ў горне адбываецца таямнічасць ператварэння металу ў мяккі і падатлівы матэрыял. На працоўнай паверхні горна гарыць невялікая кучка паліва (каменны, драўляны вугаль або дровы) - сюды змяшчаюцца загатоўкі для іх разагрэву. Для нагнятання паветра ў зону гарэння традыцыйна выкарыстоўваюцца кавальскія мяхі з ручным або нажным прывадам.
   Нагрэты  метал трымаюць шчыпцамі або кляшчамі, молатам надаючы яму жаданую форму. Метал застаецца досыць гарачым для апрацоўкі ўсяго адну-дзве хвіліны, таму ў кавальскай справе вельмі важны спрыт.
   Кавадла размяшчаецца ў цэнтры памяшкання непадалёк ад горна на масіўнай драўлянай калодзе і з'яўляецца асноўным інструментам каваля. Побач з кавадлам знаходзіцца посуд з вадой або алеем расліннага паходжання, у якім каваль загартоўвае вырабы.

   Праца каваля
   Каваль вырабляў вялікую колькасць неабходных для існавання чалавека прадметаў. Да найбольш простых вырабаў адносяцца: нажы, падковы, абручы і дужкі для цэбраў, цвікі, сярпы і косы, долаты і шылы, рыдлёўкі і патэльні, г.зн. прадметы, якія не патрабуюць у вырабе спецыяльных прыёмаў. Іх мог зрабіць любы каваль у адзіночку. Больш складаныя кованыя вырабы: ланцугі, цуглі, мячы і іншыя віды клінковай зброі, наканечнікі стрэл, кальчугі, шлемы, кованыя і клепаныя гарматы - ужо патрабавалі асаблівых прыёмаў працы, якія ажыццяўляюцца прафесійнымі кавалямі.
   Аднак якім бы дасведчаным ні быў каваль, побач з ім заўсёды былі памочнікі, якія адначасова з'яўляліся яго вучнямі. Асновам рамяства вучыліся ад 3 да 10 гадоў, толькі пасля гэтага вучань мог называцца чаляднікам. Для атрымання статусу майстра чаляднік павінен быў папрацаваць некаторы час у іншых рамеснікаў і, назапасіўшы дастаткова вопыту, выкаваць свой унікальны “экзаменацыйны” выраб (“зрабіць штуку”).


Атрымаць спраўку ці заказць экскурсію можна па кантактных тэлефонах з 10-00 да 17-00
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс
+ 375 29 603-52-50
Спампаваць рэквізіты info@dudutki.by

Запрашаем да нас
з аўторка па нядзелю
Панядзелак выхадны
Аўт-Сер: с 10:00 до 17:00 (уваход да 16:00)
Чац-Няд: с 10:00 до 18:00 (уваход да 17:00)
Уваход у музей з собакамі забаронены