Майстэрня валяння

   Качанне воўны - гэта адмысловая тэхніка рукадзелля, у працэсе якой з воўны для валяння ствараецца малюнак на тканіне або лямцы, аб'ёмныя цацкі, пано, дэкаратыўныя элементы, прадметы адзення або аксэсуары.

   Толькі натуральная воўна валодае здольнасцю скатвацца. Людзі выявілі гэту здольнасць воўны каля 8000 гадоў таму. Для валяння выкарыстоўвалі знойдзеныя рэшткі воўны жывёл. Адрозніваюць два віды валяння воўны - сухі і мокры. Мокрае качанне ажыццяўляецца пры дапамозе мыльнага або спецыяльнага раствора. Спачатку выкладваецца выраб з воўны, змочваецца растворам і пры дапамозе трэння адбываецца працэс валяння. Мокрае качанне падыходзіць для вырабу пано, адзення, палотнаў. Пры сухім валянні шэрсць шматразова пратыкаюць спецыяльнай іголкай да стану звальвання. Падчас гэтага працэсу валокны счапляюцца паміж сабой, утвараючы шчыльны і аднастайны матэрыял. Сухое валянне ўжываецца для стварэння аб'ёмных вырабаў - цацак, біжутэрыі, фігурак, аўтарскіх лялек, а таксама нанясення малюнкаў і ўзораў на лямец, фетр і папярэдне зваленыя вырабы.

   Рэчы, зваленыя ўручную, адрозніваюцца ад машыннай валкі сваёй мяккасцю.

Атрымаць спраўку ці заказць экскурсію можна па кантактных тэлефонах з 10-00 да 17-00
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс
+ 375 29 603-52-50
Спампаваць рэквізіты info@dudutki.by

Запрашаем да нас
з аўторка па нядзелю
Панядзелак выхадны
Аўт-Сер: с 10:00 до 17:00 (уваход да 16:00)
Чац-Няд: с 10:00 до 18:00 (уваход да 17:00)
Уваход у музей з собакамі забаронены