Майстэрня лазапляцення

  Вытокі рамяства
 Лазапляценне - адно з самых старажытных рамёстваў, якое дайшло да нашых дзён, практычна не змяніўшыся. Яно зарадзілася раней ткацтва, бо правобразам тканін былі сплеценыя з розных траў цыноўкі і першыя прадметы адзення.

  Самымі старажытнымі з захаваных плеценых рэчаў лічаць крэслы, знойдзеныя ў грабніцы вядомага егіпецкага фараона Тутанхамона (1351-1342 да н.э.). У Старажытным Рыме таксама карысталіся мэбляй, вырабленай з лазы і каранёў дрэў, а воіны арміі Спартака з вінаграднай лазы рабілі лёгкія і трывалыя баявыя шчыты (74-71 гг. да н.э.).

   Асаблівае распаўсюджванне мастацтва лазапляцення набыло ў эпоху Сярэднявечча. Мастакі эпохі Рэнесансу нярэдка адлюстроўвалі на сваіх карцінах розныя плеценыя вырабы.
У Беларусі з лазы плялі розныя па форме і прызначэнні вырабы: узводзілі жыллё, гаспадарчыя пабудовы, рабілі загараддзі, кузавы саней і павозак, посуд. З лазы плялі нават рыбалоўныя сеткі і пасткі для птушак і жывёл.
   У XVIII-XIX стст. вырабы з лазы сталі карыстацца вялікім попытам у гарадах. Лазу сталі адбельваць, афарбоўваць і нават пакрываць пазалотай і срэбрам. Сплеценыя з дубца кошыкі, дзіцячыя калыскі, калысачкі, цацкі, мініяцюрныя кошыкі для рукадзелля, дарожныя кошыка-скрыні, валізкі, шкатулкі, мэбля і нават дываны многія гады служылі чалавеку, упрыгожваючы яго побыт.

Падрыхтоўка матэрыялу

   Асноўныя матэрыялы для пляцення - вярба, чарот, трыснёг. Аднак часцей за ўсё для стварэння плеценых вырабаў выкарыстоўваюць лазовы дубец.

   З канца лета і да пачатку руху соку вясной майстры ходзяць уздоўж рэк і азёр у пошуках лазы. Лаза, сабраная вясной і ўвосень, адрозніваецца па колеры: восеньская лаза мае прыемнае карычневае адценне, а вясновая так і застаецца белай. Калі лаза была сабрана зімой, то яе прыходзіцца яшчэ і варыць, каб кара лепш здымалася.
   Дубцы, прыдатныя для пляцення, павінны быць доўгімі, тонкімі, гнуткімі, мець роўную і гладкую паверхню. Каб зразумець, ці прыдатны  прут, яго некалькі разоў абмотваюць вакол пальца. Калі дубец пры гэтым не ламаецца, то ён падыходзіць для пляцення. Каб лаза стала больш эластычнай, перад пачаткам працы яе на 30-40 хвілін замочваюць у вадзе. Памякчэлую лазу змяшчаюць у поліэтыленавы пакет або заварочваюць у вільготную тканіну, каб лаза падчас пляцення хутка не высыхала.

laz.jpg

   Асноўныя віды пляцення
   Існуе чатыры базавыя тэхнікі пляцення: “пляцёнка”, “вяровачка”, “клетачка” і “ёлачка”.
“Пляцёнка” - найпрасцейшы спосаб пляцення з лазы, які ўжываецца, напрыклад, пры вырабе гаспадарчых кошыкаў. Пляценне “вяровачкай” ажыццяўляецца двума папярочнымі стужкамі адначасова, якія абкручваюцца вакол элементаў асновы. Выраб, плецены “вяровачкай”, атрымліваецца вельмі трывалым. “Клетачка” - найбольш зручны спосаб пляцення, па малюнку ён нагадвае тэкстыльныя вырабы. З-за сваёй сіметрычнай формы “клетачка” дазваляе лёгка разлічваць і фармаваць вырабы практычна любога выгляду. Пляценне “ёлачкай” больш складанае і выразнае, яно дазваляе атрымліваць больш шчыльнае палатно.

   “Беларускi кошык”
   У Беларусі пляценне кошыкаў было даволі распаўсюджанай справай. Майстры плялі кошыкі абсалютна розных формаў і памераў. Адным з самых вядомых вырабаў з лазы з'яўляецца двухлучковы кошык, які ў многіх краінах называюць “беларускі”. Аснова такога каша - два абручы, змацаваныя паміж сабой шчыльным пляценнем з лазовай стужкі або дубцоў, якое называюць “зорачкай”.

Атрымаць спраўку ці заказць экскурсію можна па кантактных тэлефонах з 10-00 да 17-00
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс
+ 375 29 603-52-50
Спампаваць рэквізіты info@dudutki.by

Запрашаем да нас
з аўторка па нядзелю
Панядзелак выхадны
Аўт-Сер: с 10:00 до 17:00 (уваход да 16:00)
Чац-Няд: с 10:00 до 18:00 (уваход да 17:00)
Уваход у музей з собакамі забаронены