Млын

Млын

З гісторыі ветракоў


Першыя ветракі з'явіліся на Блізкім Усходзе ў VII ст. Пачынаючы з XII ст., ветракі атрымліваюць распаўсюджванне ў Заходняй Еўропе: спачатку ў Іспаніі, з XIV ст.- у Галандыі, а з XV ст. - у Германіі. Першыя звесткі аб ветраных млынах (“вежах млыновых”) на тэрыторыі Беларусі адносяць да XVI ст. У Мінскай губерні ў 1840 годзе было ўжо 315 млыноў. У пачатку 60-х гадоў XIX ст. у Гродзенскай губерні налічвалася 1123 млыноў, з іх 347 былі ветранымі, 592 - вадзянымі, 157 - коннымі.

Тыпы ветракоў


Найбольшае распаўсюджанне ў Беларусі мелі млыны слупавой канструкцыі – “казлоўкі”, вышынёй 8-12 м. Уся канструкцыя абапіралася на казлы (адсюль і назва млына – “казлоўка”), якія складаюцца з магутных гарызантальных брусаў, у якія ўразаўся восевы вертыкальны слуп, а ўтрымлівалі яго подкосы. Замацаваныя на слупе гарызантальныя бэлькі падтрымлівалі знізу корпус млына і з'яўляліся асновай першага яруса. Да гэтых жа бэлек знізу прымацоўваўся брус, якім паварочвалі млын па накірунку ветру. Крылы прымацоўвалі на гарызантальным вале пад дахам. Умацаванае на гэтым жа вале драўлянае зубсчатае кола перадавала вярчальны рух на верхні жорнаў (ніжні, ляжак, быў нерухомы) .                             У ветрака шатровага (галандскага) тыпу асноўная частка была нерухомай, разам з крыламі паварочвалася толькі верхняя частка – “шапка”. Сама шапка ляжала на гарызантальным коле, якім завяршаўся корпус. Менавіта па гэтым коле і ажыццяўляўся паварот шапкі з крыламі. У самой шапцы на вале пад дахам умацоўвалася кола, якое перадавала кручэнне на вертыкальны вал. У  ніжняй частцы гэтага вала, праз сістэмузубчастыхколаў кручэнне перадавалася на верхні жорнаў. Такія млыны былі вышэй казловак. Часцей за ўсё іх рабілі 3-х  яруснымі і вышынёй да 18 м.

   Аднак двума гэтымі тыпамі ўся разнастайнасць ветракоў, якія будаваліся на Беларусі, не вычэрпвалася. На поўначы Беларусі вядомыя ветракі, якія спалучалі ў сабе канструктыўныя асаблівасці “казловак” і “галандак”. Млын-пальтрак механізм якога працаваў па простай схеме: гарызантальны вал, атрымаўшы кручэнне ад крылаў, перадаваў яго праз умацаванае на ім кола на зубчасты барабан і далей на металічны шворан, які прыводзіў у рух верхні жорнаў.

   Наш вятрак

   Наш млын быў пабудаваны ў 1903-05гг. братамі Міхаілам Іванавічам і Іванам Іванавічам Паляковымі ў  в. Бярозаўка Кармянскага р-на Гомельскай вобласці і адносіцца да збудаванняў шатровага (галандскага тыпу). Яго вышыня складае 14 метраў, збудаванне 5-ці яруснае.

   Пры правядзенні калектывізацыі млын стаў калгасным, а яго гаспадары былі высланы ў Сібір.
Млын працаваў  да пачатку 70-х гадоў XX ст., а потым знаходзіўся ў закінутым стане і паступова разбураўся. Па ініцыятыве заснавальніка музея Яўгена Будзінаса ў чэрвені 1992г. млын быў прывезены на тэрыторыю музея “Дудуткі”, адноўлены брыгадай цесляроў Віктара Карачуна пад кіраўніцтвам архітэктара Сяргея Сергачова і мастака Барыса Цітовіча.

   Справа ад млына знаходзіцца “Хата завознiка”, у якой сяляне, што прывозілі збожжа на млын і не паспявалі ў гэты дзень яго змалоць, маглі павячэраць і застацца пераначаваць.

Мельнік

   Існавала павер’е, што мельнік быў звязаны са стыхіямі вады і паветра, жыў за межамі вёскі. Таму сяляне яго надзялялі звышнатуральнымі, у тым ліку вядзьмарскімі здольнасцямі. Людзі верылі, што млынар можа вызначыць па збожжы, прывезеным напамол, ведзьмака або ведзьму, якія “зжалі” чужое поле і забралі чужы хлеб. Узнагароду за сваю працу млынар атрымліваў збожжам, як правіла, ад адной дзесятай да адной трэцяй з кожнага намалочанага мяшка. Таму млынар быў заможным чалавекам і меў даволі значны сацыяльны статус у рамках вясковага грамадства. Часта ад яго думкі залежыла рэпутацыя таго ці іншага селяніна.

 • 25 кастрычніка  (12 кастрычніка па старым стылі) адзначалі дзень млынара. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з датай нараджэння Віктара Марсельскага, у каталіцызме святога-апекуна млынароў.

• Аб мельніках у народзе хадзіла такая прыказка: “Мельнікава карова, дзеўка папова і эканомава кабыла ніколі галоднымі не был

Атрымаць спраўку ці заказць экскурсію можна па кантактных тэлефонах з 10-00 да 17-00
+ 375 1713 3-07-47
тэл./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375 1713 2-11-77
тэл./факс
+ 375 29 603-52-50
Спампаваць рэквізіты info@dudutki.by

Запрашаем да нас
з аўторка па нядзелю
Панядзелак выхадны
Аўт-Сер: с 10:00 до 17:00 (уваход да 16:00)
Чац-Няд: с 10:00 до 18:00 (уваход да 17:00)
Уваход у музей з собакамі забаронены